Беларуская Служба

Эстонія забараніла ўезд грамадзянам Расіі, якія ваююць супраць Украіны

12.01.2026 20:01
Талін прапануе стварыць агульны «чорны спіс», які дзейнічаў бы па ўсёй Шэнгенскай зоне.
ТалінAngelo Giordano/Pixabay/CC0

На мінулым тыдні Міністэрства ўнутраных спраў Эстоніі забараніла ўезд у Эстонію грамадзянам Расіі, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Украіны. Талін у сваёй апошняй заяве падкрэсліў, што няма ніякіх сумневаў у тым, што гэтыя асобы варожа настроены да Еўропы.

МУС Эстоніі паведамляе, што забарона ў цяперашні час распаўсюджваецца на 261 грамадзяніна Расіі. Спіс асоб, на якіх распаўсюджваюцца абмежаванні, будзе пашырацца ў будучыні.

«Яны маюць баявы вопыт, прайшлі ваенную падрыхтоўку, а часта таксама маюць крымінальнае мінулае. Пагроза, якую яны ўяўляюць, не абстрактная», – кажа міністр унутраных спраў Ігар Таро.

Паводле эстонскіх уладаў, такія асобы могуць выконваць заданні для расійскіх спецслужбаў і могуць быць уцягнутыя ў арганізаваную злачыннасць.

Эстонія таксама звярнулася да іншых краін ЕС з просьбай стварыць агульны «чорны спіс» грамадзян Расіі, якія ваююць на баку агрэсара, які дзейнічаў бы па ўсёй Шэнгенскай зоне.

IAR/аз