Беларуская Служба

Генерал Сырскі: Расіяне рыхтуюцца да далейшай вайны

19.01.2026 10:31
Паводле галоўнакамандуючага ЗСУ, пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што расіяне маюць намер спыніцца.
     .
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі. t.me/osirskiy

Расіяне рыхтуюцца працягваць вайну, пра гэта сведчаць украінскія дадзеныя, прадстаўленыя галоўнакамандуючым ЗСУ генералам Аляксандрам Сырскім.

Паводле ўкраінскага боку, Расія рыхтуецца мабілізаваць яшчэ некалькі сотняў тысяч вайскоўцаў і ўзмацніць атакі з выкарыстаннем беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння.

У інтэрв'ю парталу LB.UA генерал Аляксандр Сырскі адзначыў, што ў цяперашні час Расія штодня вырабляе каля 400 ударных беспілотнікаў «Шахед» і «Герань». Ён дадаў, што ў гэтым годзе Расія плануе павялічыць колькасць беспілотнікаў да 1 000 у дзень.

Генерал Сырскі адзначыў, што ў мінулым годзе Расія страціла больш за 400 000 салдат, якія былі параненыя або забітыя. У гэтым годзе, паводле ўкраінскіх дадзеных, расіяне маюць намер папоўніць дэфіцыт асабістага складу не менш чым 11 дывізіямі – гэта больш за 400 000 салдат.

Галоўнакамандуючы ЗСУ падкрэсліў, што не выключае перспектывы міру, дасягнутага дыпламатычнымі намаганнямі, але ў той жа час лічыць, што няма ніякіх прыкмет таго, што расіяне маюць намер спыніцца.

IAR/аз

Увесну Украіна атрымае першыя сродкі з еўрапейскай пазыкі ў  90 млрд еўра

14.01.2026 18:11
Урсула фон дэр Ляен падкрэсліла, што гэтая фінансавая падтрымка ўмацуе пазіцыі Украіны напярэдадні магчымых мірных перамоў. 

Уладзімір Зяленскі: Расія рыхтуецца да новых масавых атак па Украіне 

17.01.2026 10:47
«Мы шчыра размаўляем з партнёрамі пра ракеты супрацьпаветранай абароны, пра сістэмы, якія нам надзвычай патрэбныя. Забеспячэнне застаецца недастатковым».