У Днепрапятроўскай вобласці 1 лютага расійскі дрон атакаваў службовы аўтобус у Паўлаградскім раёне, паведаміла прэс-бюро Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях. «Расійскі дрон атакаваў службовы аўтобус аднаго з прадпрыемстваў у Паўлаградскім раёне. Папярэдне, загінула 12 чалавек», – адзначылі ў паведамленні. Пазней ДСНС скарэктавала інфармацыю, зазначыўшы, што лічба загінулых вырасла да 15 чалавек.
Яшчэ сямёра чалавек атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі ў бальніцу.
Аўтобус належаў прадпрыемству «Паўлаградвугаль».
вс