Пяць чалавек былі затрыманыя ў Германіі за пастаўкі тавараў у Расію, нягледзячы на санкцыі, уведзеныя супраць краіны. Кошт незаконнага экспарту перавысіў 30 мільёнаў еўра. Затрыманыя – гэта грамадзяне Германіі. Двое з іх таксама маюць расійскае грамадзянства, а адзін – грамадзянства Украіны.
Арышты і ператрусы былі праведзены ў Любеку, дзе была зарэгістравана кампанія злачынцаў, а таксама ў Нюрнбергу, Франкфурце-на-Майне і меншых гарадах Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі.
Пяць іншых падазраваных асоб пакуль застаюцца на волі. Злачынная група ажыццяўляла пастаўкі як мінімум 24 зброевым кампаніям у Расіі. Пра тое, якія канкрэтна тавары адпраўляліся пракуратура пакуль не ўдакладняе.
16 000 паставак на суму 30 мільёнаў еўра былі ажыццёўлены дзякуючы выкарыстанню падстаўной кампаніі ў Любеку і фіктыўных кліентаў у краінах Еўрасаюза.
Паводле звестак пракуратуры і спецслужбаў, якія падтрымліваюць расследаванне, затрыманыя пачалі сваю дзейнасць у лютым 2022 года, адразу пасля поўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну.
IAR/аз