Першы амаль за паўгода абмен стаў вынікам перамоваў, якія праводзіліся ў трохбаковым фармаце. Прэзідэнт Украіны ацэньвае, што існуе шанец на наступныя абмены.
Абмен ахапіў украінскіх вайскоўцаў Узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы, а таксама мірных грамадзян.
Як паведаміў прэзідэнт Украіны, большасць з іх знаходзілася ў палоне яшчэ з 2022 года. Уладзімір Зяленскі адзначыў, што абмен палоннымі быў узгоднены падчас перамоваў у Абу-Дабі, і дадаў, што неабходна весці размовы і пра наступныя абмены.
З пачатку вайны адбылося некалькі дзясяткаў абменаў палоннымі. У выніку з няволі вярнуліся каля 6 тысяч украінцаў.
IAR/яс