Беларуская Служба

ЕС не гатовы назваць дакладную дату ўваходу Украіны ў супольнасць — Кая Калас

15.02.2026 14:34
Кая Калас нагадала, што іншыя краіны таксама чакаюць членства ў Еўрапейскім Саюзе.
       .
Кая Калас на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене.PAP/EPA/RONALD WITTEK

Краіны ЕС не гатовыя прызначыць дату ўступлення Украіны ў Еўрапейскі Саюз, заяўляе кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас. На Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы яна падкрэсліла, што членства ў ЕС мае вырашальнае значэнне для Кіева, але меркаванні цяперашніх краін ЕС таксама павінны быць узятыя пад увагу.

— Пашырэнне — гэта заўсёды палітычнае рашэнне. Вядома, яно вельмі важнае для Украіны, бо менавіта за гэта яны змагаюцца. Нам трэба над гэтым працаваць, але ў мяне склалася ўражанне, што дзяржавы-члены не гатовыя прызначыць канкрэтную дату. Яшчэ шмат працы трэба зрабіць, але прыярытэт — дзейнічаць і дэманстраваць, што Украіна з’яўляецца часткай Еўропы.

Кая Калас нагадала, што іншыя краіны таксама чакаюць членства ў Еўрапейскім Саюзе, некаторыя дзяржавы вядуць перамовы ўжо шмат гадоў і павольна адаптуюцца да эканамічных і палітычных патрабаванняў ЕС.

IAR/нг