Вайна на Блізкім Усходзе не павінна адцягнуць увагу Еўропы ад падтрымкі Украіны. Пра гэта ў Варшаве 4 сакавіка пасля нефармальнай сустрэчы Рады дзяржаў Балтыйскага мора заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас. Паводле яе, еўрапейскія палітыкі асцерагаюцца, што новы канфлікт можа аслабіць міжнародную падтрымку Кіева:
«Так, ёсць асцярога, што гэта адцягвае ўвагу ад Украіны, таму мы і правялі сённяшнюю сустрэчу з разуменнем, што не можам гэта ігнараваць, бо гэта рэальная і вельмі блізкая пагроза для Еўропы. Неспакой выклікае і тое, што ўсе гэтыя ваенныя магчымасці, патрэбныя на Блізкім Усходзе, неабходныя і Украіне. Таму мы павінны паскорыць вытворчасць, бо попыт значна большы».
Дыпламатка таксама падкрэсліла, што рост цэн на нафту дапамагае Расіі фінансаваць вайну, таму санкцыйны ціск трэба ўзмацняць.
iar/эж