Расійскія войскі рыхтуюць новы веснавы наступ на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіна Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў прыфрантавую Дружкоўку ў Данецкай вобласці. Палітык падзякаваў украінскім жаўнерам, якія абараняюць краіну, і падкрэсліў, што Масква не адмаўляецца ад сваіх ваенных планаў:
—Важна, каб украінскія пазіцыі былі моцнымі, а брыгады мелі дастатковыя запасы. Нашы жаўнеры спраўляюцца. Нашы партнёры ў ЗША і Еўропе павінны разумець, што Расія, Іран, Паўночная Карэя, Беларусь і іншыя рэжымы супрацоўнічаюць, каб паўтараць у іншых месцах тое, што сілы Крамля зрабілі ў Данбасе. Зло трэба спыняць, і ўкраінцы ў Данбасе менавіта гэта і робяць, — падкрэсліў украінскі лідар.
Паводле ўкраінскіх уладаў, расійская армія, нягледзячы на вялікія сілы, прасоўваецца павольна і апошнія месяцы не дасягнула істотных тэрытарыяльных поспехаў.
iar/эж