Беларуская Служба

У выніку начнога расійскага ўдару па Украіне загінулі восем чалавек, у тым ліку дзеці

07.03.2026 10:11
Падчас атакі Расія выкарыстала 29 ракет і 480 дронаў, у асноўным тыпу Shahed.
     , 7  2025 .
Наступствы начнога ўдару РФ па Харкаве, 7 сакавіка 2025 г. https://x.com/ZelenskyyUa

У выніку масіраванай начной атакі Расіі па Украіне загінулі восем чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Найбольш пацярпеў Харкаў, дзе, паводле ўладаў, ракета трапіла ў шматпавярховы жылы дом. Пад заваламі выяўлены целы 13-гадовай дзяўчынкі і хлопчыка, пошукавыя працы працягваюцца.

Кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў паведаміў, што ў горадзе зафіксаваныя значныя разбурэнні і пажар. У той жа час у горадзе Нікапаль у Днепрапятроўскай вобласці загінуў 48-гадовы мужчына, яшчэ адна жанчына атрымала раненні.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што падчас атакі Расія выкарыстала 29 ракет і 480 дронаў, у асноўным тыпу Shahed. Удары былі нанесеныя па энергетычнай і транспартнай інфраструктуры ў розных рэгіёнах краіны.

У сувязі з атакай Польшча часова падняла ў паветра ваенную авіяцыю, аднак парушэння паветранай прасторы краіны не зафіксавана.

pap/эж