Беларуская Служба

Заходняя Украіна ацэньвае страты пасля ўдараў расійскіх беспілотнікаў

25.03.2026 09:35
У аўторак 24-га сакавіка расійскія беспілотнікі атакавалі гістарычны цэнтр Львова, таксама быў пашкоджаны Івана-Франкоўск.
Украінец праходзіць побач з месцам атакі расійскага беспілотніка на гістарычны цэнтр ЛьвоваEPA/MYKOLA TYS Dostawca: PAP/EPA

Паводле звестак украінскіх узброеных сіл, расіяне выкарысталі амаль тысячу беспілотнікаў для аўторкавых удараў па Украіне. 541 варожы БПЛА быў знішчаны сродкамі супрацьпаветранай абароны Украіны. Шмат беспілотнікаў было адпраўлена ў бок гарадоў на захадзе краіны. У Івана-Франкоўску ў выніку атак расійскіх шахедаў загінулі два чалавекі і былі параненыя чацвёра, у тым ліку 6-гадовае дзіця.

У Львове 17 мірных жыхароў атрымалі раненні. У гэтым горадзе расійскія беспілотнікі ўдарылі па гістарычным цэнтры, які з'яўляецца абʼектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод пашкоджаных будынкаў была царква Святога Андрэя XVI стагоддзя.

Расіяне таксама атакавалі абʼекты энергетычнай інфраструктуры. У выніку апошніх удараў больш за 100 тысяч чалавек у Цярнопальскай і Чарнігаўскай абласцях засталіся без электрычнасці. Украінцы у адказ таксама ўдарылі па Расіі з дапамогай беспілотнікаў. Ёсць паведамленні пра пажары ў Ленінградскай вобласці Расіі, у тым ліку ў порце Усць-Луга на Балтыйскім моры.

Уначы ў сераду агрэсар зноў атакаваў украінскія вобласці з выкарыстаннем 147 ударных беспілотнікаў. УСУ нейтралізавалі 121 цэль.

У выніку атакі частка Чарнігаўскай вобласці засталася без электрычнасці, а ў Адэскай вобласці загінуў адзін чалавек.

ПР/юл