Беларуская Служба

Украінцы нанеслі ўдары па стратэгічных аб’ектаў на тэрыторыі Расіі

05.04.2026 14:57
Сярод цэляў — важны НПЗ у Ніжнегародскай вобласці і порт у Прыморску.
 . - Warmate    WB Group
Ілюстрацыйнае фота. Беспілотнік-камікадзэ Warmate вытворчасці польскай кампаніі WB Group крыніца: WB Group

У ноч на нядзелю, 5 красавіка, украінцы нанеслі ўдары па шэрагу важных аб'ектаў на тэрыторыі Расіі і ў акупаваным Крыме, паведаміў Генштаб Узброеных сіл Украіны.

У паведамленні сказана, што пашкоджаная інфраструктура нафтаперапрацоўчага заводу «Лукойл» у горадзе Кстоў Ніжнегародскай вобласці. У выніку на тэрыторыі прадпрыемства ўзнік буйны пажар. Маштабы нанесенай шкоды ўдакладняюцца.

НПЗ у Кстове магутнасцю да 17 млн. тон прадукцыі ў год займае стратэгічнае месца ў нафтаперапрацоўчай галіне Расіі. Ён забяспечвае палівам расійскую армію і крытычна важны маскоўскі рэгіён, які ў маштабе краіны спажывае амаль 30% бензіну.

Завод выпускае больш за 50 відаў прадукцыі, у тым ліку авіяцыйнае і дызельнае паліва, якое непасрэдна пастаўляецца для патрэб расійскага ВПК і забеспячэння акупацыйнага кантынгенту.

Таксама Генштаб пацвердзіў пажар у выніку чарговага ўдару па інфраструктуры стратэгічна важнага для расіян порта Прыморск на Балтыйскім моры, праз які нафта ідзе на экспарт.

Украінскі Генштаб таксама паведаміў, што нанесеныя ўдары па складзе авіяцыйнай тэхнікі ў горадзе Сакі ў Крыме. Акрамя таго, украінцы атакавалі расійскія пазіцыі ў Днепрапятроўскай, Запарожскай і Данецкай абласцях.

вс