Беларуская Служба

Украіна гатовая да спынення агню на Вялікдзень

10.04.2026 14:03
Раней, у канцы сакавіка, Кіеў ужо выступаў з падобнай ініцыятывай, але Крэмль яе праігнараваў.
Фотаздымкі загінулых салдат і ўкраінскіх сцягоў у КіевеPAP/Marcin Obara

Украіна гатовая прыпыніць баявыя дзеянні і будзе дзейнічаць «сіметрычна» ў адказ на рашэнні Расіі — пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, каментуючы намер Масквы ўвесці перамір’е на час праваслаўнага Вялікадня.

Паводле ўкраінскага лідара, Кіеў ужо неаднаразова прапаноўваў двухбаковае спыненне агню, у тым ліку на святочны перыяд.

— Людзям патрэбны Вялікдзень без пагроз, а таксама рэальны прагрэс на шляху да міру, — адзначыў Зяленскі, падкрэсліўшы, што Украіна будзе рэагаваць у залежнасці ад дзеянняў Расіі, і заклікаў Маскву не аднаўляць атакі пасля святаў.

Раней, у канцы сакавіка, Кіеў ужо выступаў з падобнай ініцыятывай, але Крэмль яе праігнараваў.

Расійскі бок абвясціў, што гатовы прыпыніць баявыя дзеянні з 15:00 11 красавіка да канца 12 красавіка. Большасць насельніцтва абедзвюх краін адзначае праваслаўны Вялікдзень.

iar/эж