Беларуская Служба

Украінскія дроны ўпершыню ўзялі ў палон акупантаў

14.04.2026 18:17
Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што гэта не толькі пра тэхналогіі, але і пра захаванне жыццяў.
Украінскія дроны ўпершыню ўзялі ў палон акупантаўhttps://t.me/V_Zelenskiy_official

Украіна ўжо выкарыстоўвае дроны і наземныя робаты, здольныя браць расійскіх вайскоўцаў у палон без удзелу людзей. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, адзначыўшы, што ўпершыню варожая пазіцыя была захоплена выключна беспілотнымі сістэмамі — і без страт у жывой сіле ўкраінцаў.

Паводле палітыка, украінскі абаронна-прамысловы комплекс імкліва развіваецца: краіна вырабляе мільёны дронаў, боепрыпасы і дальнабойныя ракеты. Далёкасць некаторых дронаў ужо дасягае 1750 км.

Наземныя робаты, такія як «Ратэль», «Тэрміт» і іншыя, за тры месяцы выканалі больш за 22 тысяч місій, часта замяняючы салдат у небяспечных зонах.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што гэта не толькі пра тэхналогіі, але і пра захаванне жыццяў. Украіна таксама развівае марскія дроны і ўмацоўвае свае магчымасці ў Чорным моры, планамерна вынішчаючы ЧМФ Расіі.

эж