Еўрапейскі Саюз аднаўляе дыскусію пра 20-ы пакет санкцый супраць Расіі, які раней блакавала Венгрыя. Пытанне стане галоўнай тэмай сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС 21 красавіка ў Люксембургу. Пасля паразы прэм'ера Венгрыі Віктара Орбана на выбарах з’явіўся шанец на ўзмацненне абмежаванняў.
Еўракамісія пацвердзіла, што разглядаецца поўная забарона марскога транспарту расійскай нафты. Прадстаўніца Еўракамісіі Паула Пінью адзначыла.
— Змякчэнне санкцый супраць Расіі цяпер не спрыяе захаванню ціску на гэтую краіну. Іранічна, што Расія фактычна атрымлівае выгаду ад вайны на Блізкім Усходзе, але, як ні парадаксальна, такая зараз рэальнасць,— заявіла еўрапейскай чыноўніца.
Раней Будапешт блакаваў санкцыйны пакет, патрабуючы аднаўлення транзіту расійскай нафты праз Украіну. Пасля выбараў сітуацыя можа змяніцца: Кіеў абяцаў аднавіць пашкоджаны Расіяй нафтаправод «Дружба» да канца месяца.
iar/эж