Пасля расійскага ўдару па Украіне ў румынскім горадзе Галац знойдзены фрагменты беспілотніка. Абломкі пашкодзілі дом і слуп электразабеспячэння, паведамляе Міністэрства абароны Румыніі.
Інцыдэнт адбыўся на паўднёвым усходзе краіны. Пашкоджанні атрымалі гаспадарчая прыбудова аднаго з дамоў і электрычны слуп. Паводле ўладаў, пацярпелых няма.
З пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны абломкі дронаў ужо неаднаразова траплялі на тэрыторыю Румыніі, аднак гэты выпадак стаў першым, калі пацярпела маёмасць.
Мінабароны Румыніі рашуча асудзіла дзеянні Расіі, назваўшы іх пагрозай рэгіянальнай бяспецы і стабільнасці ў Чарнаморскім рэгіёне, а таксама парушэннем міжнароднага права.
На фоне атак Польшча ўздымала ў паветра знішчальнікі і прыводзіла сістэмы супрацьпаветранай абароны ў павышаную гатоўнасць. Парушэння паветранай прасторы краіны не зафіксавана.
reuters/эж