Беларуская Служба

Падчас рэжыму цішыні РФ ударыла па Украіне ракетамі і дронамі

06.05.2026 08:44
З поўначы дзейнічае «рэжым цішыні», абвешчаны Уладзімірам Зяленскім. Расія абвясціла аб спыненні агню 8 і 9 мая.
Беспілотнік "Шахед"Anelo/Shutterstock

У ноч на 6 траўня, калі па прапанове Украіны ўжо павінен быў дзейнічаць рэжым цішыні, расійская армія нанесла ўдары па некалькіх яе рэгіёнах. У прыватнасці, пад расійскай атакай апынуліся Харкаў, Запарожжа, Крывы Рог.

Таксама колькасць параненых у выніку расійскай атакі на Запарожжа ў аўторак (5 мая) павялічылася. Паводле звестак «Радыё Свабода», 12 чалавек загінулі і прыблізна 43 атрымалі раненні.

Расіяне нанеслі ўдары па Запарожжы авіяцыйнымі бомбамі і беспілотнікамі. Выбухі выклікалі пажары ў горадзе. Былі пашкоджаны некаторыя жылыя і прамысловыя будынкі, крамы і аўтамабілі. З больш чым 40 параненых 18 чалавек знаходзяцца ў бальніцах.

Таксама ўчора (5 мая) расійскія войскі скінулі бомбы на Краматорск. «Радыё Свабода» паведаміла пра шэсць загінулых.

Чатыры чалавекі загінулі ў рацэ Дняпро.

З поўначы дзейнічае «рэжым цішыні», абвешчаны Уладзімірам Зяленскім. Расія абвясціла аб спыненні агню 8 і 9 мая.

Кіеў заявіў, што будзе выконваць абвешчанае расіянамі спыненне агню, калі яны будуць выконваць абвешчанае ўкраінцамі спыненне агню.

Мацей Ястжэмбскі/яс