Беларуская Служба

Беспілотнік трапіў у склад з палівам у Латвіі

07.05.2026 08:00
СМІ паведамляюць, што беспілотнікі ўварваліся ў паветраную прастору Латвіі з расійскага боку.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Два беспілотнікі ўварваліся ў паветраную прастору Латвіі і разбіліся ў Латгаліі. Пра гэта паведамілі латвійскія вайскоўцы ў эфіры грамадскага тэлебачання LTV. Аднак дакладныя месцы падзення беспілотнікаў пакуль не называюцца.

Раніцай у некалькіх раёнах ва ўсходняй частцы краіны было абвешчана папярэджанне аб паветранай пагрозе. Жыхары атрымлівалі адпаведную інфармацыю на свае мабільныя тэлефоны.

Паводле папярэдніх звестак, адзін з беспілотнікаў мог разбіцца ў Рэзэкнэ (раней Рэжыца), дзе знаходзіцца паліўны склад. Каля 3:30 раніцы па мясцовым часе паліцыя атрымала паведамленне аб дыме, бачным над аб'ектам. Пажарная служба паведаміла, што на месцы не выявіла адкрытага полымя. На месцы здарэння працуюць дзяржаўныя службы.

Эксперт па бяспецы, прафесар Даніэль Бацькоўскі(Daniel Boćkowski) з Беластоцкага ўніверсітэта заявіў у эфіры TVP Info, што мы можам мець справу з расійскай правакацыяй.

— Гэта можа быць нейкім наўмысным дзеяннем, гэтак жа, як гэта было ў выпадку з Польшчай. Проста, гэта вельмі моцнае выпрабаванне краін Балтыі. Магчыма, таксама сігнал краінам НАТА, маўляў, паколькі вы дазволілі ўкраінскім беспілотнікам пралятаць над сваімі тэрыторыямі, а такія абвінавачванні прагучалі, то цяпер вам давядзецца справіцца з наступствамі гэтага, – лічыць эксперт.

Сайт LSM паведамляе, што беспілотнікі ўварваліся ў паветраную прастору Латвіі з расійскага боку. Аднак, паводле вайскоўцаў, гэта не азначае аўтаматычна, што гэта былі расійскія БПЛА. Абставіны інцыдэнту расследуюцца.

Латвійскія СМІ адзначаюць, што падобныя інцыдэнты раней былі звязаны з украінскімі беспілотнікамі, якія выкарыстоўваліся для нападу на расійскую інфраструктуру.

IAR/аз

Падчас рэжыму цішыні РФ ударыла па Украіне ракетамі і дронамі

06.05.2026 08:44
З поўначы дзейнічае «рэжым цішыні», абвешчаны Уладзімірам Зяленскім. Расія абвясціла аб спыненні агню 8 і 9 мая.

Зяленскі: Венгрыя вярнула ўсе сродкі, канфіскаваныя ў «Ашчадбанка» 

06.05.2026 17:24
Зяленскі лічыць гэта важным крокам у адносінах з Венгрыяй.