Масква вінаваціць Кіеў у адсутнасці мірных перамоваў. Намеснік міністра замежных спраў Міхаіл Галузін заявіў, што Украіна не паведаміла Расіі аб сваёй гатоўнасці аднавіць перамовы. Украінскія і расійскія незалежныя СМІ адзначаюць, што прэзідэнт Украіны штодня звяртаецца да расіян з просьбай аб спыненні агню і ўдзеле ў перамовах.
У інтэрв'ю штодзённай газеце «Известия» намеснік міністра замежных спраў Расіі Міхаіл Галузін паўтарыў патрабаванні Расіі. Дыпламат падкрэсліў, што Украіна павінна вывесці свае войскі з Данбаса, Запарожжа і Херсонскай вобласці.
Раней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што толькі пасля таго, як украінцы пакінуць тое, што ён назваў «рускімі землямі», можна будзе аднавіць мірныя перамовы і спыненне агню.
У 2022 годзе, на фоне поўнамаштабнай вайны, Расія абвясціла аб анексіі ўкраінскіх абласцей Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай. Украіна не прымае тэрытарыяльных патрабаванняў Масквы і не мае намеру выводзіць свае войскі з гэтых раёнаў.
IAR/аз