Беларуская Служба

Кіраўнікі МЗС краін НАТА абмяркуюць у Швецыі падтрымку Украіны і рост вайсковых выдаткаў

21.05.2026 09:47
Для Варшавы асабліва важнымі застаюцца пытанні ўмацавання ўсходняга флангу НАТА і захавання амерыканскай вайсковай прысутнасці ў рэгіёне.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Martin Dlugolinský from Pixabay/CC0

Кіраўнікі МЗС краін НАТА 22–23 траўня сустрэнуцца ў шведскім Гэльсынборгу, каб падрыхтаваць ліпеньскі саміт Альянсу ў Анкары. Галоўнымі тэмамі стануць падтрымка Украіны, рост абаронных выдаткаў і будучыня вайсковай прысутнасці ЗША ў Еўропе.

Польшчу на сустрэчы будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі. Для Варшавы асабліва важнымі застаюцца пытанні ўмацавання ўсходняга флангу НАТА і захавання амерыканскай вайсковай прысутнасці ў рэгіёне. Польскія ўлады раней заяўлялі, што гатовыя прыняць дадатковыя кантынгенты войскаў ЗША.

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ назваў Расію «найбольш непасрэднай пагрозай» для бяспекі Еўропы і заклікаў краіны Альянсу хутчэй нарошчваць абаронныя магчымасці.

У сустрэчы таксама возьме ўдзел кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сыбіга. Міністры абмяркуюць далейшую доўгатэрміновую вайсковую падтрымку Кіева.

pap/эж