У ноч з 9 на 10 чэрвеня Расія атакавала Украіну 207 ударнымі дронамі рознага тыпу. Украінцы адбівалі атаку авіяцыяй, зенітнымі ракетнымі войскамі, падраздзяленнямі РЭБ і беспілотнымі сістэмамі, а таксама мабільнымі агнявымі групамі, паведамілі Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны.
Супрацьпаветранай абароне ўдалося збіць альбо нейтралізаваць сродкамі РЭБ 181 расійскі БПЛА на поўначы, поўдні і ўсходзе краіны. Зафіксавана трапленне 21 ударнага дрона ў 14 месцах.
Ноччу расійскія войскі масіравана атакавалі беспілотнікамі, у прыватнасці, Харкаў, Адэсу і іншыя населеныя пункты. Ёсць пацярпелыя, у тым ліку дзеці.
вс