Беларуская Служба

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі шэраг мастоў, якія злучаюць акупаваны Крым з мацерыком

11.06.2026 14:02
На паўвостраве, сярод іншага, абвастраюцца праблемы з пастаўкамі паліва. Галоўная мэта ўкраінскіх атак на Крым — аслабленне расійскага ваеннага патэнцыялу.
     1854-1855 .       ()
Пажар на даху будынка «Панарамы 1854-1855 гг.» пасля атакі ўкраінскага беспілотніка ў Севастопалі (Крым)PAP/EPA/SEVASTOPOL MAYOR MIKHAIL RAZVOZHAEV TELEGRAM CHANNEL HANDOUT

Мясцовая расійская акупацыйная адміністрацыя пацвердзіла паспяховыя ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў і пашкоджанні перапраў. Паводле звестак адміністрацыі, пад абстрэл трапілі масты праз Паўночна-Крымскі канал у раёнах Прэабражэнкі і Мірнага, аўтамабільны мост на трасе Перакоп-Армянск і мост каля горада Стаўкі.

Учора (серада, 10 чэрвеня) украінцы ў чарговы раз за апошнія дні сур'ёзна пашкодзілі Чангарскі мост — найважнейшы пераход, які злучае Крым з акупаванай часткай Херсонскай вобласці. Украінскія атакі на крымскія пераходы накіраваны, сярод іншага, на барацьбу з расійскай лагістыкай і блакаванне ваенных паставак на паўднёвую частку фронта. Гэта адчуваюць і жыхары акупаванага Крыма, якія змагаюцца з дэфіцытам паліва на запраўках.

ав