Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі пацвердзіў нанясенне ўдараў па важных аб'ектах у Расіі

14.06.2026 10:54
Зяленскі таксама паведаміў пра пашкоджанні аб'ектаў ваеннай лагістыкі расіян на акупаванай тэрыторыі Украіны.
      .  2025
Уладзімір Зяленскі падчас аднаго з замежных візітаў. Снежань 2025 года Крыніца: Прэс-служба прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў нядзелю пацвердзіў удары па нафтабазе ў Рыбінску і заводзе Азот у Навамаскоўску.

— Больш чым 700 кіламетраў ад нашай дзяржаўнай мяжы — у Яраслаўскім рэгіёне Расіі воіны СБУ патрапілі ў нафтавы абʼект, які меў значэнне для рэзерву дзяржавы-агрэсара. Воіны нашай арміі дасягнулі цэляў у Тульскім рэгіёне Расіі — па прадпрыемстве «Азот», ад дзейнасці якога залежаць магчымасці па вытворчасці выбуховых рэчываў, — напісаў кіраўнік дзяржавы.

Зяленскі таксама паведаміў пра пашкоджанні аб'ектаў ваеннай лагістыкі расіян на акупаванай тэрыторыі Украіны.

вс