Беларуская Служба

Густыя клубы дыму над Масквой. Гарыць нафтаперапрацоўчы завод

18.06.2026 09:05
Гэта ўжо другі масіраваны напад украінцаў на горад на гэтым тыдні.
У Маскве гарыць мясцовы нафтаперапрацоўчы заводСкрыншот/cацсеткі

У Маскве гарыць мясцовы нафтаперапрацоўчы завод. Раніцай у чацвер (18 чэрвеня) больш за 180 украінскіх беспілотнікаў атакавалі расійскую сталіцу. Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што было збіта каля 555 дронаў. Гэта ўжо другі масіраваны напад на горад на гэтым тыдні.

Жыхары падмаскоўных раёнаў бачылі беспілотнікі, якія ляталі над іх дамамі, і чулі гукі стрэлаў СПА. Пазней яны таксама ўбачылі чорны дым, які падымаўся з мясцовага нафтаперапрацоўчага завода.

Паведамленне пра ўдар па заводзе пацвердзіў мэр горада Сяргей Сабянін. Чыноўнік таксама паведаміў, што фрагменты беспілотнікаў упалі на тэрыторыю гандлёвага цэнтра «Садовод».

Украінскія беспілотнікі пашкодзілі шматпавярховыя дамы ў прыгарадных гарадах Жукоўскі, Чэхаў, Люберцы і Паўлаўскі Пасад. Сталічныя аэрапорты былі часова зачыненыя.

IAR/аз