Беларуская Служба

Туск: Польшча не будзе паважаць дамоўленасці адносна вайны, дасягнутыя без яе ўдзелу

19.06.2026 18:03
Еўропа павінна старанна выбраць момант, калі яна пачне перамовы з Крамлём. 
-    .
Прэс-канферэнцыя Дональда Туска ў Бруселі. PAP/Wiktor Dąbkowski

Прэм'ер-міністр Дональд Туск абвясціў у пятніцу пасля саміту Еўрапейскага саюза, што Польшча не будзе паважаць ніякіх дамоўленасцей ЕС адносна магчымага спынення агню або будучага міру паміж Украінай і Расіяй, калі яны будуць дасягнуты без удзелу Польшчы.

Туск заявіў, што падчас абмеркаванняў паміж лідарамі краін-членаў закраналася пытанне прадстаўніцтва ЕС у патэнцыйных будучых мірных перамовах адносна вайны паміж Расіяй і Украінай. Ён падкрэсліў, што не супраць сустрэч еўрапейскіх лідараў у розных фарматах. Аднак прэм'ер-міністр падкрэсліў, што рашэнні не могуць прымацца групамі краін, выключаючы іншых членаў ЕС.

— Ні адзін такі фармат не можа ўзурпаваць права прадстаўляць увесь Еўрапейскі саюз. Для гэтага існуюць інстытуты, і дамовы тут зразумелыя, і Польшча не будзе паважаць — і я паўтару гэта яшчэ раз — ніякіх дамоўленасцей, дасягнутых без яе ўдзелу. І, непазбежна, любая дамоўленасць адносна магчымага спынення агню і будучага міру паміж Украінай і Расіяй усё роўна будзе непасрэдна ўплываць на Польшчу, — сказаў Туск.

У інтэрв'ю газкце Financial Times ён заявіў, што Еўропа павінна старанна выбраць момант, калі яна пачне перамовы з Крамлём. Паводле слоў аўстрыйскага прэм'ер-міністра, Еўрапейскі Саюз у цяперашні час можа ініцыяваць гэтыя перамовы з пазіцыі сілы ў адносінах да аслабленай Расіі.

PAP/нг

Украіна хоча завяршыць вайну да канца года: Зяленскі звярнуўся з заявай да лідараў ЕС

19.06.2026 09:15
У той жа час Зяленскі прызнаў, што не ўсе члены супольнасці падтрымаюць паскоранае ўступленне Украіны ў ЕС.

Канцлер Германіі вельмі незадаволены прапановай пачаць дыпламатычныя кантакты з Масквой

19.06.2026 17:38
Эманюэль Макрон і некалькі іншых лідараў выступілі з падобных пазіцый.