Беларуская Служба

Еўрапейская камісія прапануе падоўжыць абарону для бежанцаў з Украіны

26.06.2026 12:11
Еўрапейская камісія хоча падоўжыць абарону для бежанцаў з Украіны, за выключэннем мужчын прызыўнога ўзросту.
Выступае Еўракамісар па ўнутраных справах Магнус БрунерEPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA

Камісар па ўнутраных справах і міграцыі Магнус Брунер прапанаваў падоўжыць дзеянне правілаў да сакавіка 2028 года. Краіны ЕС павінны цяпер разгледзяць гэтыя планы.

У краінах ЕС знаходзіцца амаль 4,5 мільёна бежанцаў з Украіны. Пасля расійскага ўварвання ЕС прадаставіў ім часовую абарону. Гэта дае ўкраінцам тыя ж правы, як і еўрапейцам на працу, адукацыю, сацыяльнае забеспячэнне, ахову здароўя, жыллё і легальнае пражыванне.

Аднак нядаўна Кіеў пачаў патрабаваць спынення абароны для мужчын прызыўнога ўзросту. Еўрапейская камісія вырашыла заняцца дадзеным пытаннем.

— Згодна з нашай прапановай, часовая абарона не будзе прадастаўляцца нядаўна прыбылым ваеннаабавязаным асобам,  сказаў камісар ЕС Магнус Брунер. — Менавіта гэтага Украіна і прасіла ў нас, і гэта тое, што мы робім,  дадаў ён.

Новыя правілы не будуць распаўсюджвацца на асоб, якія ўжо пражываюць у краінах ЕС. Міністры ўнутраных спраў ЕС абмеркавалі гэтае пытанне ў Люксембургу некалькі тыдняў таму. Намеснік міністра ўнутраных спраў Мацей Душчык тады заявіў, што Польшча пагадзілася на абмежаванні для ўкраінцаў прызыўнога ўзросту ў межах ЕС. Што тычыцца паступовай адмены льгот для бежанцаў з Украіны, то Польшча, як паведаміў намеснік міністра, ужо некалькі месяцаў таму прыняла спецыяльны закон. На ўкраінцаў больш не распаўсюджваюцца палажэнні аб часовай абароне бежанцаў, і цяпер іх знаходжанне рэгулюецца палажэннямі, якія дзейнічаюць для замежнікаў.

ПР/юл