— У расійскім горадзе Славянск-на-Кубані гарыць нафтаперапрацоўчы завод пасля начной атакі ўкраінцаў, — паведаміў партал «Украінская праўда» са спасылкай на расійскія сацсеткі. — Аператыўны штаб Краснадарскага краю пацвердзіў атаку на нафтаперапрацоўчы завод, — напісаў партал.
Паводле звестак штаба, пажар быў выкліканы падзеннем абломкаў беспілотніка.
«Украінская праўда» растлумачыла, што Славянскі нафтаперапрацоўчы завод ЭКО — адзін з найбуйнейшых аб'ектаў такога тыпу ў Расіі.
— Магутнасць перапрацоўкі завода складае прыблізна 4-5 мільёнаў тон нафты ў год. На завод прыпадае прыблізна 9% перапрацоўкі сырой нафты ў Паўднёвай федэральнай акрузе Расіі. Нафтаперапрацоўчы завод таксама зʼяўляецца адным з найбуйнейшых экспарцёраў нафтапрадуктаў, якія перавозяцца праз парты Чорнага мора, — падкрэсліла «Украінская праўда».
PAP/ав