Беларуская Служба

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім Цэнтры касмічнай сувязі

30.06.2026 13:01
Уладзімір Зяленскі назваў напад «далёка ідучымі санкцыямі, уведзенымі супраць Расіі».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua

Украінская армія нанесла авіяўдар па Цэнтры касмічнай сувязі ў Дубне ў Маскоўскай вобласці. Уладзімір Зяленскі назваў напад «далёка ідучымі санкцыямі, уведзенымі супраць Расіі».

Цэнтр у Дубне ўжо падвяргаўся нападам. У сярэдзіне чэрвеня ўкраінскія беспілотнікі парушылі яго працу.

— Цэнтр — гэта спецыялізаваны аб'ект спадарожнікавай сувязі, які выкарыстоўваецца ў асноўным для разведкі і каардынацыі дзейнасці расійскага акупацыйнага кантынгенту ва Украіне, — паведамляюць анлайн-крыніцы.

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў Цэнтр у Дубне забяспечваў спадарожнікавую сувязь паміж Крамлём і, сярод іншага, Белым домам, а таксама даваў расіянам магчымасць трансляваць і прымаць тэлепраграмы спадарожнікавага тэлебачання.

У паведамленні на платформе X Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што Узброеныя сілы Украіны ўжо дасягнулі чатырох такіх абʼектаў і рыхтуюць далейшыя атакі, каб перашкодзіць агрэсару весці вайну супраць Украіны.

IAR/аз

Пуцін адхіліў прапанову Украіны абмежаваць ваенныя аперацыі

29.06.2026 10:15
— Зразумела, чаму робіцца гэтая прапанова, таму што нашы контратакі ўглыб украінскай тэрыторыі значна мацнейшыя, маюць большы ўплыў і, шчыра кажучы, больш разбуральныя, — сказаў Пуцін.