Расце колькасць ахвяр расійскага нападу на Кіеў. Улады ўкраінскай сталіцы паведамілі пра больш за 10 загінулых і больш за 50 параненых. У горадзе працягваюцца выратавальныя і пошукавыя аперацыі.
Расіяне выкарысталі беспілотнікі і ракеты, у тым ліку балістычныя, якія выклікалі пажары і разбурэнні ў некалькіх раёнах горада, у тым ліку ў цэнтры Кіева.
У тым ліку, драматычная сітуацыя склалася ў Дарніцкім раёне, дзе абрынуліся некалькі паверхаў жылога дома. Сведкі, паведамляюць пра паўторныя напады ў адным і тым жа месцы. Гэта расійская практыка, накіраваная на павелічэнне колькасці ахвяр, у тым ліку сярод членаў выратавальных каманд.
Паводле ўладаў Кіева, у выніку расійскага абстрэлу ў сталіцы пацярпелі 28 аб'ектаў у сямі раёнах горада. Пераважна гэта жылыя дамы і аб’екты цывільнай інфраструктуры.
З-за нападу Расіі на ўкраінскую тэрыторыю Польшча прафілактычна падняла ў паветра свае знішчальнікі.
IAR/аз