Беларуская Служба

Украінскія дроны атакавалі Санкт-Пецярбург, Маскву і Белгарад

04.07.2026 10:22
Налёт на Маскву пачаўся яшчэ вечарам у пятніцу, 3 ліпеня, і працягваўся некалькі гадзін.
 -     .
У Санкт-Пецярбургу ўкраінскія дроны атакавалі нафтавы тэрмінал. Крыніца: t.me/exilenova_plus/скрыншот

У Санкт-Пецярбургу ўкраінскія дроны атакавалі нафтавы тэрмінал. Успыхнулі пажары, паведамляюць Тэлеграм-каналы раніцай у суботу, 4 ліпеня. Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка пацвердзіў інфармацыю аб атаках.

Таксама Масква трапіла пад атаку БЛА. Налёт пачаўся яшчэ вечарам у пятніцу, 3 ліпеня, і працягваўся некалькі гадзін. Сталічныя аэрапорты не прымалі і не адпраўлялі рэйсы.

Таксама ноччу расійскі Белгарад падвергнуўся ўдарам дронаў.

вс

Відэа ўтрымлівае нецэнзурную лексіку!