Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕС і Украіна заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы беспілотнікаў

16.07.2026 09:11
Украіна перадасць партнёрам свой баявы досвед і веды, а ЕС забяспечыць прамысловыя магчымасці для маштабнай вытворчасці.
БеспілотнікФота: pixabay.com/AzureEyes

Еўрапейскі Саюз і Украіна заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы беспілотных тэхналогій. Пра гэта падчас візіту ў Кіеў паведаміла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен. Паводле яе, Украіна перадасць партнёрам свой баявы досвед і веды, а ЕС забяспечыць прамысловыя магчымасці для маштабнай вытворчасці.

—  За апошнія месяцы Украіна заключыла падобныя пагадненні з многімі краінамі — ад Еўропы да Блізкага Усходу. Гэта сведчыць пра вялікую цікавасць да ўкраінскага досведу, атрыманага на полі бою. Веды, якія вы назапасілі ў выкарыстанні беспілотных і антыдронавых сістэм, сапраўды ўнікальныя. Ад тэхналогій і вытворчасці дронаў, пачынаючы ад ланцужкоў паставак, неабходных для падтрымання іх баяздольнасці, і да ключавых ведаў пра выкарыстанне радараў, наземных станцый і сэнсараў. Мы павінны разам выкарыстаць гэты патэнцыял, — заявіла фон дэр Ляен.

Палітык таксама адзначыла, што Еўропа ўжо сутыкнулася з пагрозамі, звязанымі з развіццём беспілотных тэхналогій, у тым ліку з парушэннямі паветранай прасторы ў шэрагу краін ЕС.

Падчас сустрэчы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў Урсулу фон дэр Ляен ордэнам Еўропы за падтрымку Украіны і яе еўрапейскай інтэграцыі.