Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лекары без межаў: Расія наўмысна атакуе ўкраінскія медустановы 

16.07.2026 18:23
З лютага 2022 года да канца 2025 года ва Украіне было зафіксавана 2811 атак на медыцынскія ўстановы. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.fernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міжнародная арганізацыя «Лекары без межаў» заявіла, што расійскія войскі сістэматычна і наўмысна атакуюць медыцынскія ўстановы і медперсанал ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе арганізацыі, прысвечаным наступствам вайны для ўкраінскай сістэмы аховы здароўя. 

Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з лютага 2022 года да канца 2025 года ва Украіне было зафіксавана 2811 атак на медыцынскія ўстановы. Міністэрства аховы здароўя Украіны паведамляе, што за гэты ж перыяд пашкоджана або знішчана больш за 2500 аб'ектаў медыцынскай інфраструктуры.

Паводле дакладу «Лекараў без межаў», пастаянныя абстрэлы і недахоп медыцынскага персаналу прывялі да рэзкага пагаршэння доступу да медыцынскай дапамогі. У адной з бальніц Херсона, якую падтрымлівае арганізацыя, колькасць урачоў з пачатку поўнамаштабнай вайны скарацілася на дзве траціны.

Арганізацыя заклікала міжнародную супольнасць дамагчыся спынення нападаў на медыцынскія ўстановы, адзначыўшы, што такія дзеянні могуць разглядацца як ваенныя злачынствы.

pap/эж