У Маскоўскай вобласці гараць паліўныя склады і лагістычны цэнтр. Украінскія беспілотнікі атакавалі сталіцу Расіі і некалькі іншых рэгіёнаў. Ёсць загінулыя і параненыя.
Незалежныя ўэб-сайты паведамлялі пра масіраваны напад на Маскоўскую вобласць у ноч з 17 на 18 ліпеня. Партал «Медуза» паведаміў, што ў гарадах-спадарожніках Масквы гараць паліўныя склады і лагістычныя цэнтры. Усяго ў некалькіх гарадах Падмаскоўя пацярпелі больш за 50 чалавек.
БПЛА таксама ўдарылі па лагістычным цэнтры ў Котаўску Тамбоўскай вобласці. Сем работнікаў начной змены загінулі і больш за 20 атрымалі раненні. Бесплотнікі таксама пашкодзілі жылы дом ва Уладзіміры. Паведамленняў пра ахвяр пакуль няма.
Уначы расіяне атакавалі судна «Вентура» каля Адэсы. Адзін чалавек загінуў, а 17 філіпінскіх маракоў былі эвакуяваныя з пашкоджанага судна. У выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі катары ВМС Украіны. Таксама расіяне атакавалі ракетамі партовую інфраструктуру Адэсы.
ПР/юл