Украінскія беспілотнікі ўначы 22 ліпеня атакавалі яшчэ два буйныя лагістычныя цэнтры Wildberries у Расіі — у Краснадары і Нявіннамыску Стаўрапольскага краю. Абодва аб’екты загарэліся пасля ўдараў.
Паводле расійскіх уладаў, у Краснадары пацярпелі тры чалавекі, у Нявіннамыску — пяцёра. Паведамляецца, што гэта чацвёрты і шосты па велічыні склады кампаніі ў Расіі. Адначасова ў Армавіры Краснадарскага краю беспілотнікі атакавалі нафтабазу, дзе ўзнік пажар плошчай каля 800 кв. м.
Гэта ўжо другая атака на лагістычныя цэнтры буйнешаша расійскага маркетплэйса Wildberries за апошнія дні. 18 ліпеня ўдары былі нанесены па складах у Катоўску Тамбоўскай вобласці і Электрасталі пад Масквой. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі тады заявіў, што гэтыя лагістычныя цэнтры выкарыстоўваліся для паставак падсанкцыйных камплектуючых для вытворчасці расійскіх беспілотнікаў і навігацыйнага абсталявання.
эж