У выніку расійскага ўдару па палігоне ў Кіеўскай вобласці загінулі 10 чалавек, каля 100 атрымалі раненні. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Украіны Руслан Краўчанка, аб чым паведамляе УНІАН.
Паводле яго слоў, распачатыя дзве крымінальныя справы — па факце ваеннага злачынства і магчымай службовай халатнасці пры арганізацыі мерапрыемства на палігоне.
Следства павінна высветліць, хто прыняў рашэнне аб правядзенні мерапрыемства, як выбіраліся месца і час, якія меры бяспекі былі прадугледжаныя і ці былі належным чынам ацэненыя рызыкі ва ўмовах вайны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўсе абставіны трагедыі цяпер высвятляюцца. Ён таксама падкрэсліў, што адным з галоўных прыярытэтаў застаецца атрыманне ад партнёраў дадатковых сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot.
нг