У ноч на суботу беспілотнікі ўпершыню атакавалі лагістычны комплекс маркетплэйса Ozon на тэрыторыі індустрыяльнага парка ў Чапаеўску ў Самарскай вобласці Расіі. Атаку на склады пацвердзілі мясцовыя ўлады.
У прэс-службе Ozon заявілі, што эвакуявана з лагістычнага цэнтра 500 супрацоўнікаў. Яго праца прыпыненая на нявызначаны тэрмін.
У сацыяльных сетках з'явіліся відэа атакі на комплекс у Чапаеўску, плошча якога складае 135 тыс. кв м. Як бачна на іх, склад цалкам ахоплены полымем.
Раней украінцы знішчалі склады маркетплейса Wildberries у Расіі. Агулам было цалкам знішчана і сурʼёзна пашкоджана больш за 20 складоў.
вс