У сеціве зʼявілася відэа, на якім бачна, як пілот украінскага знішчальніка МіГ-29 падчас адбіцця чарговай атакі праціўніка знішчае ў паветры без стрэлу ўдарны дрон-камікадзэ тыпу «Шахед».
Некаторыя крыніца паведамляюць, што ў знішчальніка закончыліся боепрыпасы для штатнага паражэння цэляў. На відэа відаць, як МіГ-29 наблізіўся да расійскага беспілотніка на вельмі невялікую адлегласць. Магутныя віхры ад крылаў і перапад ціску перад насавой часткай дрона дэстабілізавалі беспілотнік. У выніку ён страціў падʼёмную сілу і кіраванне, упаў на зямлю і ўзарваўся.
Раней у інтэрнэце зʼявілася відэа, на якім бачна, як украінцы з аўтаматычнай зброі збіваюць расійскі «Шахед» з самалёта Як-52.
Як-52, першапачаткова распрацаваны як вучэбна-трэніровачны самалёт, украінскі бок пачаў выкарыстоўваць для перахопу расійскіх беспілотнікаў дзякуючы яго манеўранасці і адносна нізкаму кошту эксплуатацыі.
вс