Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі дапамогуць украінцам падрыхтавацца да зімы

03.09.2026 10:54
Уладзімір Пуцін загадаў расійскай арміі штодзённа праводзіць масіраваныя атакі на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру.
        2  2026
Наступствы начнога нападу беспілотнікаў і ракет на Адэсу 2 верасня 2026 годаPAP/Alena Solomonova

Польскія валанцёры дапамогуць украінцам падрыхтавацца да восеньскіх і зімовых халадоў. Гуманітарныя і медыцынскія місіі складаюць спісы неабходных рэчаў.

Валанцёры хочуць дабрацца не толькі да такіх гарадоў, як Кіеў і Адэса, але і да тых, што знаходзяцца паблізу лініі фронту — Херсона, Сумаў і Харкава.

Украінцы разлічваюць на дапамогу палякаў і іншых заходніх народаў. Без такой дапамогі ім будзе цяжка выжыць зімовыя месяцы, кажа медыцынскі ратаўнік з Фонду «Humanosh» Міхал Лэнчыньскі (Michał Łęczyński):

— Яны хвалююцца, ці будзе ў іх дастаткова ежы, ці можна будзе неяк бяспечна функцыянаваць. Зіма — гэта драма, бо тады холадна. Гэта азначае змаганне за генератары, паліва для іх і для аўтамабіляў… Гэта сапраўды вельмі цяжкія сітуацыі, — кажа Лэнчыньскі.

Восень і зіма могуць быць для ўкраінцаў асабліва цяжкімі, бо Уладзімір Пуцін ужо загадаў расійскай арміі штодзённа праводзіць масіраваныя атакі па ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры.

IAR/аз