Расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін загадаў цягам трох дзён не атакаваць Кіева, пакуль у ім будуць знаходзіцца спецыяльныя пасланцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер.
Спыненне нанясенне ўдараў па ўкраінскай сталіцы пачало дзейнічаць з поўначы 5 верасня. Іншыя ўкраінскія рэгіёны не ахопленыя загадам Пуціна. Так, ноччу з 5 на 6 верасня Украіна падвергнулася масіраванаму налёту дронаў.
У нядзелю Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер прыехалі ў Кіеў на перамовы з Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі партнёрамі.
Раней Уладзімір Зяленскі гарантаваў, што Украіна не нанясе ўдараў па Маскве, пакуль там будуць знаходзіцца Уіткаф і Кушнер.
Візіту ў Кіеў папярэднічалі перамовы Уіткафа і Кушнера з расійскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным у Маскве 5 верасня.
вс