Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Трамп паразмаўляе з Пуціным і Зяленскім

07.09.2026 09:30
Лідары абмяркуюць вынікі візітаў амерыканскай дэлегацыі ў Маскву і Кіеў.
Амерыканская дэлегацыя падчас візіту ў Маскве PAP/EPA/GAVRIIL GRIGOROV / SPUTNIK / KREMLIN / POOL

Дональд Трамп сёння (7 верасня) будзе размаўляць з Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім, паведаміў украінскі сайт Kyiv Independent, са спасылкай на амерыканскія крыніцы.

Паводле звестак сайта, Дональд Трамп спачатку будзе размаўляць з Уладзімірам Пуціным. Ён абмяркуе з ім па тэлефоне перамовы, якія адбыліся на выходных ў Маскве і Кіеве, а затым падобную размову правядзе з прэзідэнтам Украіны.

Нагадаем, прадстаўнікі прэзідэнта ЗША, Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер наведалі сталіцы Расіі і Украіны і размаўлялі з прэзідэнтамі абедзьвюх краінаў.

Галоўнае спрэчнае пытанне — гэта тэрытарыяльныя прэтэнзіі Расіі. Уладзімір Зяленскі ўчора заявіў, што такія важныя справы павінны абмяркоўвацца на ўзроўні кіраўніцтва.

Галоўнай мэтай перамоваў Джарэд Кушнер назваў дасягненне мірных пагадненняў да зімы, але падкрэсліў, што няма гарантый таго, што гэта будзе дасягнута.

IAR/аз

Уіткаф і Кушнер правядуць дзве сесіі перамоваў у Кіеве

06.09.2026 16:46
Візіту ў Кіеў папярэднічалі перамовы Уіткафа і Кушнера з расійскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным у Маскве 5 верасня. 

Пуцін загадаў не біць па Кіеве, калі ў ім будуць знаходзіцца пасланцы Трампа

06.09.2026 17:05
У нядзелю Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер прыехалі ў Кіеў на перамовы з Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі партнёрамі.