Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Анкара прапанавала Расіі і Украіне спыніць баявыя дзеянні ў Чорным моры

20.09.2026 13:16
«Мы прадставілі прапанову аб спыненні баявых дзеянняў у Чорным моры і цяпер чакаем адказаў», — сказаў Фідан у інтэрв’ю турэцкаму тэлеканалу NTV.
Чорнае мораViacheslav Rubel / Shutterstock

Анкара прапанавала Расіі і Украіне план спынення баявых дзеянняў у Чорным моры і чакае адказу абодвух бакоў, заявіў міністр замежных спраў Турцыі Хакан Фідан. Паводле дыпламата, галоўны прыярытэт — забяспечыць магчымасць экспарту збожжа з рэгіёну.

— Мы прадставілі прапанову аб спыненні баявых дзеянняў у Чорным моры і цяпер чакаем адказаў, — сказаў Фідан у інтэрв’ю турэцкаму тэлеканалу NTV.

Міністр адзначыў, што Анкара таксама падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на спыненне расійска-ўкраінскай вайны, але прызнаў, што на цяперашнім этапе дасягнуць устойлівага рашэння канфлікту складана.

Фідан раней заявіў, што распаўсюджванне вайны на Чорнае мора недапушчальнае і стварае пагрозу бяспецы Турцыі і суднаходству. З ліпеня на фоне росту атак на парты і гандлёвыя судны ў рэгіёне ўзмацніліся перабоі ў суднаходстве.

pap/эж