Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна ўдарыла па буйным НПЗ у Краснадарскім краі Расіі

26.09.2026 11:33
Магутнасць Ільскага НПЗ складае каля 6,6 млн тон нафты на год. 
           ,
УС Украіны нанеслі ўдар па Ільскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Краснадарскім краі Расіі,https://t.me/exilenova_plus

Сілы абароны Украіны ў ноч на 26 верасня нанеслі ўдар па Ільскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Краснадарскім краі Расіі. На тэрыторыі прадпрыемства ўзнік пажар, паведаміў Генштаб УСУ.

Магутнасць Ільскага НПЗ складае каля 6,6 млн тон нафты на год. Завод прымае, захоўвае і перапрацоўвае сыравіну, а яго нафтапрадукты, паводле ўкраінскага боку, выкарыстоўваюцца для забеспячэння расійскай арміі. Маштаб пашкоджанняў удакладняецца.

Украіна апошнім часам рэгулярна атакуе расійскія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Раней пасля ўдару беспілотнікаў спыніў працу Пермскі НПЗ — адзін з буйнейшых у Расіі, размешчаны прыкладна за 1460 кіламетраў на усход ад Масквы.

У Кіеве тлумачаць удары па такіх аб’ектах імкненнем знізіць ваенна-эканамічны патэнцыял Расіі і называюць іх рэалізацыяй права Украіны на самаабарону.

эж