Сілы абароны Украіны ўдарылі па Сургуцкім заводзе па стабілізацыі кандэнсату (ЗСК) у Ханты-Мансійскай акрузе. Прадпрыемства размешчана за 2400 км ад мяжы з Украінай, паведамляюць OSINT-аналітыкі Telegram-канала Exilenova+.
Адзначаецца, што Сургуцкі ЗСК перапрацоўвае газавы кандэнсат, а таксама вырабляе маторнае і авіяцыйнае паліва. Праектная магутнасць складае 12 млн тон сыравіны за год.
Аналітыкі дадалі, што ў выніку атакі на прадпрыемстве ўспыхнуў пажар.
Таксама Украіна паралізуе расійскія аэрапорты. Наступствы нападаў беспілотнікаў адчуваюць на сабе перад усім тыя, хто карыстаецца аэрапортамі ў Маскве. Гэта рэалізацыя плана, пра які раней абвясціў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі: ён заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы «закрыюць неба над Расіяй».
За апошнія суткі (15–16 кастрычніка) авіязносіны ў маскоўскіх аэрапортах Шарамецьева, Дамадзедава, Унукава і Жукоўскі неаднаразова прыпыняліся. Збоі, якія цягнуліся шмат гадзін, прывялі да адмены 160 рэйсаў. Падобныя праблемы назіраюцца і ў аэрапорце Пулкава ў Санкт-Пецярбургу.
IAR/УНІАН/Хартыя'97/нг