Пятнаццаць чалавек атрымалі раненні ў выніку начных расійскіх нападаў на сталіцу Украіны. Сярод параненых двое дзяцей. Колькасць пацярпелых можа павялічыцца. Пра гэта паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко. Расійскія ўдары пашкодзілі частку лініі метро, якая праходзіць праз Паўднёвы мост праз Днепр.
Ракеты або аскепкі таксама трапілі ў жылыя дамы і станцыю тэхнічнага абслугоўвання. Таксама пашкоджаны жылыя будынкі, клініка і аўтамабілі. Расія таксама атакавала іншыя рэгіёны Украіны ўначы. Беспілотнік ударыў, сярод іншага, па энергетычнай інфраструктуры ў Крэменчуцкім раёне Палтаўскай вобласці.
У адказ на расійскія атакі ўкраінцы адправілі свае беспілотнікі ўглыб расійскай тэрыторыі. Выбухі былі чутныя ў Тульскай, Ліпецкай, Курскай і Белгародскай абласцях. Ёсць паведамленні, што некаторыя ўкраінскія беспілотнікі дасягнулі Падмаскоўя.
Саступкі, паслухмянасць і ліслівасць не спыняць расійскую вайну, напісаў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга на партале X. Паведамленне было апублікавана пасля начной атакі Расіі на Кіеў, у выніку якой пацярпелі як мінімум пятнаццаць чалавек. Атака адбылася пасля ўчорашніх перамоваў паміж пасланнікам ЗША Стывам Ўіткоўфам і Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу.
ПР/юл