Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уладзімір Зяленскі: Мы вывелі са строю больш за 55 працэнтаў магутнасцей расійскіх НПЗ

16.11.2026 09:00
Паводле прэзідэнта Украіны, Расія выбірае адзін рэгіён у якасці цэлі і канцэнтруе атакі на яго энергетычнай сістэме на працягу некалькіх дзён.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскіt.me/V_Zelenskiy_official

Украінскія далёкія ўдары вывелі са строю больш за 55 працэнтаў магутнасцяў расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў, заявіў у нядзелю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

— Мы зараз дасягаем поспехаў амаль кожны дзень. У цэлым мы ўжо вывелі са строю больш за 55 працэнтаў магутнасцей расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Гэта цалкам апраўданая рэакцыя, калі Расія адмаўляецца дээскалаваць канфлікт і атакуе нашу энергетычную інфраструктуру, – заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Міхаіл Драпаты прадставіў яму справаздачу аб украінскіх далёкіх ударах.

Паводле Уладзіміра Зяленскага, Расія выбірае адзін рэгіён у якасці цэлі і канцэнтруе атакі на яго энергетычнай сістэме на працягу некалькіх дзён. Ён адзначыў, што з пачатку верасня ў Днепрапятроўскай вобласці назіралася найбольшая колькасць удараў і нападаў — 131. Яшчэ 125 атакаў было здзейснена ў Кіеўскай вобласці, а больш за 100 нападаў — у Жытомірскай і Сумскай абласцях.

Уладзімір Зяленскі таксама абвясціў, што дамовіўся са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен аб дадатковай экстранай энергетычнай дапамозе найбольш уразлівым гарадам і мясцовым супольнасцям. Падтрымка будзе ўключаць генератары і іншае абсталяванне, а таксама фінансаванне.

У чацвер Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Еўрапейскай рады Антоніу Кошта пасля сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім у Дубліне заявілі, што Еўрапейскі Саюз будзе працягваць падтрымліваць Украіну фінансава і ваенна і ўдзельнічаць у намаганнях па дасягненні справядлівага і трывалага міру. ЕС таксама абвясціў аб неадкладнай падтрымцы Украіны, паколькі набліжаецца чарговая зіма. У рамках дапамогі будзе прадастаўлена 500 генератараў для падтрымання электразабеспячэння.

PAP/аз