Заява прагучала ў Бруселі пасля сустрэчы саюзнікаў па НАТА. Раней намеснік міністра вайны ЗША Элбрыдж Колбі раскрытыкаваў украінскія ўдары па аб'ектах, размешчаных далёка ад лініі фронту. Пры гэтым ён не згадаў пра расійскія атакі на грамадзянскую інфраструктуру Украіны.
У адказ Барыс Пісторыус заявіў, што лічыць «даволі дурной» крытыку ўдараў па стратэгічных ваенных аб'ектах Расіі і інфраструктуры, якая выкарыстоўваецца ў ваенных мэтах.
На думку нямецкага міністра, замест гэтага варта асуджаць расійскія атакі на ўкраінскія энергетычныя сістэмы, водазабеспячэнне і цепласеткі, якія працягваюцца днём і ноччу.
— Гэта форма тэрарызму, — падкрэсліў Пісторыус. — І менавіта пра гэта мы павінны гаварыць, а не пра законныя і абгрунтаваныя ўдары па нецывільных аб'ектах у Расіі, — заявіў міністр абароны Германіі.
яс