Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гарыць расійскі карабель у Балтыйскім моры

22.11.2026 13:12
Фінскія вайскоўцы заявілі, што, верагодна, Украіна нясе адказнасць за ўчорашную атаку дронаў на судна «Спарта II».
На расійскае грузавое судна здзейснена атака беспілотнікаўREUTERS

Фінская памежная ахова паведамляе, што расійскае грузавое судна, атакаванае беспілотнікамі ў Балтыйскім моры, усё яшчэ гарыць, нягледзячы на ​​спробы яго патушыць.

Судна зайшло ў фінскія тэрытарыяльныя воды, дзе яно цяпер стаіць на якары. Шаснаццаць членаў экіпажа былі эвакуяваныя на бліжэйшае расійскае судна.

Фота і відэа, апублікаваныя Фінскай памежнай аховай, паказваюць, як некалькі суднаў на працягу ночы палівалі «Спарту II» вадамётамі ў спробе патушыць пажар і астудзіць кантэйнеры на борце.

Судна накіроўвалася ў Калінінградскую вобласць, калі адбылася атака беспілотніка ў міжнародных водах на захад ад расійскага вострава Гогланд. «Спарта II» — гэта расійскае грузавое судна даўжынёй 121 метр, якое належыць расійскай суднаходнай кампаніі «Оборонлогистика». Судна адплыло з Санкт-Пецярбурга ў пятніцу 20 лістапада.

Паводле звестак Міністэрства фінансаў ЗША, судна знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. Паводле інфармацыі на сайце кампаніі, «Оборонлогистика» прадстаўляе лагістычныя паслугі Міністэрству абароны Расіі.

Фінскія вайскоўцы заявілі, што Украіна, верагодна, нясе адказнасць за ўчорашні (21 лістапада) напад на «Спарту II».

ПР/юл