«Расійскія тэрарысты пашкодзілі сельскагаспадарчую інфраструктуру – палі і збожжасховішчы», – заявіў Кіпер.
Ён адзначыў, што загінулых і параненых у выніку нападу няма. Раней у нядзелю ўкраінская армія паведаміла, што снарады ўпалі на тэрыторыю сельскагаспадарчага прадпрыемства ў Адэскай вобласці.
Гэты рэгіён, і асабліва інфраструктура ўкраінскіх партоў на Чорным моры і Дунаі, рэгулярна падвяргаюцца нападам расіян з моманту выхаду Масквы ў ліпені гэтага года са збожжавага пагаднення, якое дазваляла экспартаваць украінскае збожжа праз Чорнае мора. Мэта нападаў – перашкодзіць транспарціроўцы збожжа з Украіны, якая ёсць адным з вядучых сусветных экспарцёраў збожжа (пшаніцы, ячменю, кукурузы і сланечнікавага алею).
PAP / вх