Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: «Тры гады супраціву. Тры гады падзякі. Тры гады абсалютнага гераізму ўкраінцаў»

24.02.2025 10:51
Нягледзячы на прыцягненне велізарных сіл, Пуціну не ўдалося дасягнуць пастаўленых задач.
   .
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

«Я ганаруся Украінай!» — напісаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на партале X у трэцюю гадавіну расійскага ўварвання. «Тры гады супраціву. Тры гады падзякі. Тры гады абсалютнага гераізму ўкраінцаў», — гаворыцца ў далучаным да паста відэа з запісам трох гадоў змагання ўкраінцаў з расійскімі акупантамі.

- Тры гады супраціву. Тры гады падзякі. Тры гады падтрымкі. Тры гады адзінства. Тры гады дапамогі. Дзякуй за гэтыя тры гады падтрымкі нашых узброеных сіл, краіны і народа. Дзякуй за кожны бой, які Украіна выйграла. Дзякуй за кожную пазіцыю, якую мы, усе ўкраінцы, адстаялі. Тры гады поўнамаштабнай вайны — гэта вельмі шмат, але ўкраінскі народ абараніў сваё права на незалежнасць і ўласную краіну. Дзякуй усім за падтрымку.

Тры гады таму Расія пачала поўнамаштабную вайну ва Украіне. Ранняй раніцай жыхароў многіх украінскіх гарадоў разбудзілі гукі расійскай авіяцыі. Расійская армія пачала наступ з усходу, поўначы і поўдня. Нягледзячы на прыцягненне велізарных сіл, Пуціну не ўдалося дасягнуць пастаўленых задач, а ўкраінцы стрымліваюць наступ праціўніка.

нг