Расія нанесла ўдары па Курскай вобласці сотнямі беспілотнікаў. Масква таксама накіравала супраць украінцаў паўночнакарэйскія войскі і расійскіх дэсантнікаў. Агенцтва УНІАН паведаміла, што масіраваная атака войскаў агрэсара пачалася некалькі дзён таму, калі адміністрацыя Дональда Трампа спыніла падтрымку Украіны дадзенымі разведкі і пастаўкамі ракет.
На думку ўкраінскіх экспертаў, такое развіццё сітуацыі пагражае Украіне сур'ёзнымі тэрытарыяльнымі стратамі. Таксама вялікая верагоднасць таго, што Расія адрэжа ўкраінскія войскі, якія дзейнічаюць у Курскай вобласці, ад матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Галоўная ўкраінская база, размешчаная ў Суджы, можа апынуцца адрэзанай ад шляхоў забеспячэння.
Газета «Украінская праўда» са спасылкай на інфармацыю Генштаба паведамляе, што «сітуацыя складаная, але пад кантролем». Ваенныя эксперты адзначаюць, што пакуль невядома, як украінцы збіраюцца супрацьстаяць новай расійскай тактыцы, якая спалучае ўдары БПЛА з атакамі паўночнакарэйскіх войскаў пры падтрымцы дэсанту.
IAR/нг