Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі працягвае знішчаць незалежны перыядычны друк

30.11.2020 15:42
«Брэсцкая газета» атрымала з друкарні паведамленне пра тое, што друкарня не будзе заключаць дамовы на наступны год. 
Аўдыё
  • Рэжым Лукашэнкі працягвае знішчаць незалежны перыядычны друк
Presseschau
Presseschaushutterstock

Прыклад чарговага ціску на недзяржаўную прэсу: «Брэсцкая газета» атрымала з друкарні паведамленне пра тое, што друкарня не будзе заключаць дамовы на наступны год. Скасаванне кантракту на друк газеты альбо спасылкі на нейкія іншыя прычыны, напрыклад, што нібыта зламаўся друкарскі станок, сталі звычайнай практыкай у змаганні з недзяржаўнай прэсай.

Мы папрасілі зірнуць на сітуацыю недзяржаўнага друку ў Беларусі патрыярха беларускай журналістыкі, заснавальніка і галоўнага рэдактара «Народнай волі» Іосіфа Сярэдзіча. Нагадаем, па розных надуманых прычынах газета не друкуецца, а выходзіць у электронным варыянце. Спачатку «Народную волю» перасталі друкаваць у Беларусі, а пазней ад паслугі адмовілася расійская друкарня. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, газета выходзіла, выходзіць у будзе выходзіць, катэгарычна сказаў нам Іосіф Сярэдзіч.

Мы запыталіся ў Іосіфа Сярэдзіча, ці рэпрэсіі, якія назіраюцца цяпер супраць недзяржаўных СМІ, сустракаліся раней, ці ўсё ж такі маштаб – гэта нешта новае? Галоўны рэдактар «Народнай волі» мяркуе, што і раней рэжым рэпрэсаваў журналістаў і СМІ ды што часы былі нялёгкімі. «Рэжым хоча знішчыць нашу газету, але яму гэта не ўдасца», – лічыць Сярэдзіч.

Цягам апошняга часу ў Беларусі перасталі друкаваць «Народную волю», «Комсомольскую правду» і «Свободные новости плюс». Нагадаем, «Народную волю» перасталі друкаваць у Мінску, бо нібыта ў Доме друку сапсаваўся станок. Пасля гэтага выданне друкавалася ў Расіі, але расійская друкарня неспадзявана скасавала дамову. На паперы перастала таксама выходзіць папулярная рэгіянальная «Газета Слонімская».

вс

слухайце аўдыёфайл